This is Google's cache of http://archive.svaboda.org/graphicarticlesfeatures/society/2006/5/EB35BBF2-3A6A-41FD-A0EB-F5392FAC2937.html. It is a snapshot of the page as it appeared on 22 Nov 2009 04:57:17 GMT. The current page could have changed in the meantime. Learn more

Text-only version
These search terms are highlighted: у эўропе дзень прымірэньня These terms only appear in links pointing to this page: сьвяткуецца  
www.svaboda.org
[ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  нядзеля, 22 лістапада 2009
[ listen live ] [ windows media ] [ realaudio ]
Грамадзтва    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
панядзелак, 8 траўня 2006, 18:15
Хто сьвяткуе Дзень перамогі 9 траўня? Радыё Свабода Сёньня, 8 траўня, па ўсім сьвеце за выключэньнем краінаў былога СССР адзначаецца Дзень перамогі над фашысцкай Нямеччынай ў Другой сусьветнай вайне. Разыходжаньне ў даце сьвяткаваньня Дня перамогі вынікае з таго, што на патрабаваньне Сталіна капітуляцыя гітлераўскай Нямеччыны была падпісаная двойчы.

Фактычна, баявыя дзеяньні ў Эўропе закончыліся 7 траўня 1945 году. На наступны дзень, 8 траўня, у Бэрліне быў падпісаны акт безумоўнай капітуляцыі Трэцяга Рэйху. Акт капітуляцыі, які быў пазьней названы “папярэднім пратаколам”, ад імя нямецкай арміі падпісаў генэрал Альфрэд Ёдль у прысутнасьці амэрыканскага генэрала Ўолтэра Сміта і савецкага генэрала Івана Суслапарава.

У адказ на катэгарычнае патрабаваньне з боку Сталіна, позна ўвечары 8-га траўня (22:43 паводле цэнтральнаэўрапейскага часу або 00:43 паводле маскоўскага) падпісаньне капітуляцыі было паўторанае ў штаб-кватэры маршала Жукава. Паводле маскоўскага часу, гэта ўжо было 9 траўня. Гэтым разам капітуляцыю падпісаў нямецкі фэльдмаршал Вільгэльм Кэйтэль у прысутнасьці прадстаўнікоў ЗША, Вялікай Брытаніі й Савецкага Саюзу.

Варта адзначыць, што Дзень перамогі заўсёды адзначаўся надзвычай ўрачыста ў краінах камуністычнага лягеру. Асноўная заслуга ў перамозе над нацысцкай Нямеччынай прыпісвалася выключана Савецкаму Саюзу. Пасьля краху камунізму краіны былога сацлягеру пачалі адзначаць сьвята ўсьлед за заходнімі краінамі 8 траўня і ня так урачыста, як за савецкім часам.

9-га траўня Дзень перамогі па-ранейшаму адзначаюць Расея і некаторыя былыя савецкія рэспублікі.

Тым часам у Эўрапейскім Зьвязе 9-га траўня адзначаецца Дзень Эўропы, у гонар Дэклярацыі Шумана, абвешчанай 9 траўня 1950 году, якая заклікала да аб'яднаньня Эўропы і стала пачаткам руху да аб'яднанай Эўропы.


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
17.9.2007 [Палітыка]
26.6.2007 [Палітыка]
21.6.2007 [Грамадзтва]
15.6.2007 [Чалавек]
11.5.2007 [Грамадзтва]
9.5.2007 [Палітыка]
8.5.2007 [Грамадзтва]
8.5.2007 [Палітыка]
9.3.2007 [Грамадзтва]
20.12.2006 [Вострая брама]
галоўная